Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларускі «Багач» вачыма дзяцей

Дата: 3 декабря 2019 в 13:41, Обновлено 3 декабря 2019 в 14:03
318 просмотров

У дзіцячым яслях-садзе № 15 прайшла інсцэніроўка сямейна-абрадавага свята ўраджаю "Багач", у якім прынялі ўдзел выхаванцы ўстановы дашкольнай адукацыі і іх педагогі.

  Арганізатары мерапрыемства пастараліся ўзнавіць старажытнае беларускае жыллё пры дапамозе дэкарацый і традыцыйных рэчаў, такіх як ручнікі і абрусы з арнаментамі, плеценыя кошыкі і гліняны посуд.

Юныя артысты былі апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, умела танцавалі, вадзілі карагоды, спявалі, сыпалі прыказкамі і прымаўкамі, гралі на лыжках, трашчотках, цымбалах, бубне і нават на чыгунках.

Усё было, як у сапраўдным абрадзе: рабяты віталі вянком "гаспадыню Талаку", апошні сноп з поля перавязалі чырвонай стужкай, перадалі вянок гаспадару дома, частавалі гасцей духмяным караваем, варажылі на яйках. У фінальнай песні ўдзельнікі пажадалі адзін аднаму і гасцям шчасця, багацця, добрага ўраджаю.

Дарэчы, традыцыя інсцэніраваць старажытныя святы і абрады з'явілася тут даўно, бо, як лічаць педагогі, такім чынам яны знаёмяць дзяцей з сімвалічнай беларускай культурай, узбагачаюць іх унутраны свет, пашыраюць веды аб сваіх каранях. 

Валянціна ЕРМАКОВА, мама адной з выхаванак.

На старонках газеты  "Новы дзень"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.