Газета "Новый день"
Жлобинские «Паванькі» покорили «Новые Вершины-2020»
Фольклорный коллектив «Паванькі», созданный на базе яслей-сада №15 города Жлобина, стал лауреатом I степени VI Международного фестиваля-конкурса «Новые Вершины-2020», который недавно проходил в Минске.
Жлобинчане не только стали лидерами в номинации «Хореографическое творчество», но и получили сертификат на участие в III Международном конкурсе исполнительских видов искусств «#Сябры – 2020».
Как сообщила журналисту ndsmi.by его руководитель Людмила Черногаева, коллектив существует уже пятый год, в его состав входят 12 работников дошкольного учреждения. Танцевальные номера ставит хореограф ДШИ №2 Марина Ерёмченко. Шьют костюмы и изготавливают аксессуары сами работники детского сада. «Паваньки» постоянно принимают активное участие в районных фестивалях художественного творчества, а также пробуют силы на областных, таких как «Новые имена Беларуси», «Диалог поколений» и другие.
Людмила КРИЧКО.
Фото предоставлено учреждением дошкольного образования "Ясли-сад №15 г.Жлобина"
_________________________________________________________________________________________________
NG-PRESS.BY- АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАСТОРА БЕЛАРУСІ НА АДЗІНЫМ ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЕ.
Прафесіі рэкламнай сферы ў дзіцячым садзе
05.03.2020 14:34, Гомельшчына
Назіраючы за самастойнай гульнявой дзейнасцю дзяцей, я звярнула ўвагу, што яны часта паўтараюць рэкламныя слоганы, пачутыя па тэлевізары і радыё, прыносяць у групу цацкі, якія нядаўна рэкламаваліся, і з задавальненнем з імі гуляюць. Гэтую цікавасць я вырашыла выкарыстоўваць як эфектыўны сродак для развіцця пазнавальнай актыўнасці. Такім чынам, мы пачалі знаёмства з прафесіямі рэкламнай сферы.
Cклала міні-слоўнік прафесій, паняццяў і іх вызначэнняў з рэкламы, якія будуць зразумелыя для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Для гэтай работы выкарыстоўвала дапаможнік “Знаёмім дашкольнікаў з прафесіямі” Н.В.Літвіной, Е.І.Смолер.
Для таго каб пазнаёміць дзяцей з сучаснымі прафесіямі, у цесным супрацоўніцтве з бацькамі правяла акцыю “Рэклама нашага горада”. Так у групе з’явіліся альбом з рэкламнымі буклетамі, відэаролікі, аўдыязапісы джынглзаў і г. д. Іх надалей выкарыстоўвала ў гульні-віктарыне “Адгадай рэкламу”, у эўрыстычных гутарках. Дзеці такім чынам вучацца не толькі прайграваць асноўныя факты, але і аналізаваць, супастаўляць, вылучаць асноўныя сувязі і прыходзяць да абагульненняў і адкрыццяў.
Калі паказваю дзецям адзін з буклетаў, задаю пытанне пра тое, што ён можа рэкламаваць, для каго прызначаны гэты прадмет, прашу выхаванцаў абгрунтаваць адказы. Спачатку імкнуся даваць невялікую колькасць звестак пра тую ці іншую прафесію, паступова іх пашыраю і паглыбляю, дапаўняю ўжо знаёмае новымі ведамі, замацоўваю старое.
Спецыяльная ўвага — сюжэтна-ролевай гульні, якая дазваляе канкрэтызаваць і пашыраць уяўленні дзяцей пра разнастайную дзейнасць дарослых, іх узаемаадносіны з іншымі, пра прафесіі і інструменты. Для гэтага мною былі сабраны атрыбуты (ноўтбук, візітоўкі, элементы вопраткі і г. д.) да сюжэтна-ролевай гульні “Рэкламнае агенцтва “Всезнайка”.
Для таго каб сфарміраваць уяўленні дзяцей пра тое, што існуе рэклама тавараў, паслуг і сацыяльная рэклама, я зрабіла дыдактычную гульню “Віды рэкламы”. Яна складаецца з картак-знакаў і малюнкаў, якія адносяцца да пэўнай рэкламы.
Пры правядзенні заняткаў інтэгрую розныя адукацыйныя кірункі. На занятках па адукацыйным кірунку “Дзіця і грамадства” і “Развіццё гаворкі і культура маўленчых зносін”, апроч знаёмства з прафесіямі рэкламнай сферы, навучаю дзяцей складаць апісальныя аповеды, прымяраючы на сябе ролю рэкламнага агента.
На занятках па адукацыйным кірунку “Мастацтва. Выяўленчая дзейнасць” прапаную выканаць пэўную работу па рэкламе прадмета ці паслугі. Так у групе з’явіўся рэкламны постар да бацькоўскага сходу.
Дзеці выразалі адпаведныя малюнкі з часопісаў, словы загадзя складзенага і раздрукаванага слогану і размяшчалі іх на ватмане. Акрамя гэтага, разам з бацькамі прапанавала выканаць хатнія заданні: прарэкламаваць любімую цацку, стварыць буклет сацыяльнай рэкламы. Так нарадзіўся рэкламны ролік “Планета ў небяспецы” з удзелам бацькоў і выхаванцаў.
Была арганізавана экскурсія ў адно з рэкламных агенцтваў горада. Пры абмеркаванні праведзенага мерапрыемства я звярнула ўвагу на асобасныя якасці супрацоўнікаў рэкламнай сферы. Дзеці пераканаліся, што гэта камунікабельныя, адкрытыя, спагадныя людзі. Выкарыстоўваючы гульню “Адкрыты мікрафон”, вучыла выхаванцаў весці дыялог, задаваць пытанні дарослым.
Пры азнаямленні з прафесіямі рэкламнай сферы атрымалася выклікаць цікавасць выхаванцаў, накіраваць на самастойны пошук патрэбнай інфармацыі і тым самым развіць пазнавальную актыўнасць.
Людміла ВАСЬКОВА,
выхавальнік ясляў-сада № 15 г. Жлобіна.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/krMN2sYu5YI" width="560"></iframe>
<header>Газета"Новый день"
У яслях-саду № 15 дзеці гукалі вясну
Каляндарна-абрадавыя святы ўжо даўно сталі візітнай карткай дзіцячага сада № 15, педагогі якога імкнуцца як мага больш расказаць дзецям аб беларускай культуры, прывіць любоў да роднай мовы, далучыць да нацыянальных традыцый і звычаяў. Свята “Гуканне вясны” не стала выключэннем.
Мерапрыемства ўразіла этнаграфічнай дакладнасцю і ўвагай арганізатараў да дэталяў. Дзеці разам з выхавацелямі заклікалі вясну беларускімі традыцыйнымі песнямі, вершамі, дыялогамі на роднай мове. Было зразумела, што рабятам было сапраўды цікава тое, што яны робяць.
Вялікае значэнне было нададзена і карагоду - аднаму з самых старажытных танцаў беларускага народа. Як і ў часы нашых продкаў, ён аб'яднаў песні, танцы і абрадавыя дзеянні (зварот да жаўрукоў, танец вакол святочнага "кола" з яркімі стужкамі, якое сімвалізуе сонца).
Нельга не адзначыць касцюмы і музычнае суправаджэнне мерапрыемства. Гледачы ўбачылі традыцыйнае беларускае адзенне: і белую кашулю з поясам у нацыянальным стылі, і чырвона-белыя касцюмы з узорыстымі фартухамі, і самабытныя какошнікі, і яркія вясновыя вянкі. Звярнулі на сябе ўвагу чырвоныя каралі, што нагадваюць рабіну, якія таксама з'яўляюцца элементам беларускага нацыянальнага касцюма.
Музычны педагог Ганна Новік віртуозна аб'яднала народныя песні “Жаўвароначкі, прыляціце”, “Вясна красна наставала" і сучасную рытмічную музыку. Не былі забытыя і нацыянальныя сімвалы. Адным з дзеючых асоб “Гукання вясны” стаў бусел - сімвал Беларусі, міралюбнасці і мудрасці. З ім была звязана частка праграмы, прысвечаная беларускім гульням і народным прыкметам.
На мой погляд, падобныя мерапрыемствы дапамагаюць дзецям зразумець, што значыць быць беларусам, адчуць сувязь з продкамі і адказнасць за пераемнасць пакаленняў.
Валянціна ЕРМАКОВА, маці выхаванкі дзіцячага сада.
Газета "Новый день"
Ясли-сад №15: малой родине посвящается
05.12.2018В детском саду № 15 прошло общее родительское собрание, темой которого стала любовь к малой родине.
Это – не просто собрание, а настоящий праздник, который не оставил никого равнодушным и прошёл на одном дыхании. Мероприятие было необычным по форме: ведущая доставала из чемодана «сюрпризы», намекая тем самым, о чём в данный момент будет идти речь. Так, педагоги проводили мастер-классы по изготовлению кукол-оберегов, с помощью лэпбуков показали родителям, как рассказывают детям о малой родине. Сами ребята декламировали стихотворения об исторических достопримечательностях Беларуси и приглашали посетить их.
Кульминацией родительского собрания стал праздник «Покровские посиделки». Дети поразили своими актёрскими, а также музыкальными и танцевальными талантами.
Атмосфера в зале была раскрепощённой, домашней, доброжелательной. Было видно, что и воспитатели, и музыкальный руководитель, и ребята при подготовке мероприятия потрудились на славу. Спасибо коллективу детского сада за воспитание наших детей!
Елена ШКУРКО,
родительница группы № 5 детского сада № 15.
Газета "Новый день"
Дзіцячы сад № 15: з павагай да малой радзімы
16.11.2018Ужо пяты год у дзіцячым садзе № 15 рэалізуюцца праекты, накіраваныя на фарміраванне ў дзяцей цікавасці і павагі да нацыянальнай культуры, традыцый народа, пачуцця гонару за Радзіму.
За нядоўгі час тут праведзена велізарная работа, у якую ўключыліся ўсе – і педагогі, і дзеці, і іх бацькі. Мы пабывалі ва ўстанове адукацыі, дзе пагутарылі з супрацоўнікамі Людмілай Васьковай, Таццянай Міхайлавай, Таццянай Ключнікавай, Ірынай Бісюковай, Кацярынай Максіменка і даведаліся аб тонкасцях працэсу выхавання ў дадзеным напрамку. Больш грунтоўна аб сутнасці работы нам расказала загадчык дзіцячага сада № 15 Людміла ЧАРНАГАЕВА.
– Людміла Анатольеўна, раскажыце, з чаго ўсё пачалося?
– Заступіўшы на пасаду загадчыка дзіцячага сада ў 2014 годзе, я паставіла перад сабой пытанне: які накірунак работы выбраць, каб ён стаў добрай традыцыяй у нашай установе? Падумала, што ў кожнага з нас ёсць куточак на зямлі, з якога пачалося пазнанне свету, які мае асаблівую прыгажосць, чароўную сілу і які ўсіх нас яднае. Гэта наша Радзіма. Асабліва важна гэта разумець яшчэ ў дашкольным узросце, калі ў дзяцей закладваюцца веды, фарміруюцца базавыя каштоўнасці. І таму на калектыў дашкольнай установы ўскладваецца адказнасць не толькі за развіццё беларускага маўлення ў дзіцяці, але і за выхаванне ў ім нацыянальнай самасвядомасці, за перадачу яму літаратурнай спадчыны, культурных традыцый, назапашаных беларускім народам. Параіўшыся з выхавацелямі і заручыўшыся падтрымкай бацькоў, мы прыступілі да сваёй работы.
Больш падрабязна аб гэтым чытайце ў артыкуле Таццяны Скобелевай "Скарбонка ведаў аб Радзіме", які размешчаны ў газеце "Новы дзень" №87 ад 16.11.2018
Газета"Новы дзень"
Жлобин: учащиеся средней школы №2 побывали в роли воспитателя
12.10.2018170
Все сложности профессии воспитателя «испытали» учащиеся 9-х классов средней школы № 2. Ребят пригласили в детский ясли-сад № 15, чтобы они могли попробовать себя в роли дошкольных работников.
В группу так называемых воспитателей-дублёров входили и девочки, и мальчики. Вначале представители администрации учреждения провели инструктаж, рассказали о профессии воспитателя и распределили по «должностям» и возрастным группам. Например, учащимся Никите Андрусеву и Вадиму Кирьянову было предложено выступить в роли руководителей физического воспитания, Марии Павловой и Елене Рожковой – воспитателей в группе ясельного возраста. Все малыши ни минуты не скучали: играли, рисовали, слушали сказки, осваивали полосу препятствий и многое другое. Именно поэтому дети не отпускали этих временных воспитателей, а также Евгения Казанкова, Дарью Исакович, Ивана Бедрицкого, Влада Никончика, Веронику Худовец, Юлию Малуха и Глеба Гришкова.
Все ребята получили хороший заряд бодрости от совместной деятельности. Надеемся, что кто-то из них найдёт своё призвание в педагогике.
Людмила ЧЕРНОГАЕВА,
заведующая яслямисадом № 15.
На снимке: девятиклассники и их «воспитанники
<iframe allow="autoplay; encrypted-media" allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/JmDtfxiD8RA" width="560"></iframe>
ДЕНЬ БЕЛОРУССКОЙ ПИСЬМЕННОСТИ
У яслях-саду №15 музей беларускай кнігі папоўніўся новымі экспанатамі
15.08.2018Любіць Бацькаўшчыну, шанаваць роднае слова вучаць сваіх выхаванцаў педагогі жлобінскага дзіцячага садзіка №15. Сёлета, у Год малой радзімы, тут адкрыўся музей беларускай кнігі. А напярэдадні Дня беларускага пісьменства і друку ён папоўніўся новымі экспанатамі (на здымку).
Кнігі гэтыя незвычайныя, зроблены яны рукамі дзяцей пры дапамозе іх бацькоў і педагогаў. Кажа загадчык згаданай дашкольнай навучальнай установы Людміла Чарнагаева:
– Падручнымі матэрыяламі для стварэння кніг з’яўляюцца звычайнае дрэва, тканіна, фетр і іншыя рэчы, якія няцяжка знайсці. А галоўнымі тэмамі гэтых самадзейных выданняў сталі беларускі фальклор, расказы пра жывёл і расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама – расповед пра народныя традыцыі, беларуска-рускі слоўнік.
Да сказанага трэба дадаць, што музей беларускай кнігі ў дзіцячым садзіку №15, акрамя ўсяго, стаў месцам практычных заняткаў па радзімазнаўству. Дзецям тут заўсёды цікава.
Мікалай ШУКАНАЎ.
Фота Мікалая СЕМЯНЦА.
Настаўніцкая газета
Карціна, якая ажыла
10.07.2018 14:43 Нам пішуць Каментарыi
</header>У яслях-садзе № 15 Жлобіна педагогі і бацькі выхаванцаў рэалізавалі кароткатэрміновы праект “Карціна, якая ажыла”.
Вядома, сама ідэя не новая. Да стварэння работ нас падштурхнуў падобны буйнамаштабны вопыт мастака Андрэя Смаляка, які быў прадстаўлены ў Мінску ў 2013 годзе. Галоўнай ідэяй яго было аб’яднаць праз мастацтва сучаснага мастака вядомых людзей Беларусі. Мы імкнуліся да іншай мэты, разлічваючы, што падобная праца зможа зацікавіць маладое пакаленне бацькоў і іх дзяцей вядомымі творамі выяўленчага мастацтва.
У праекце “Карціна, якая ажыла” бацькоўская любоў стала ключавым момантам у працаёмістым творчым працэсе, у выніку якога з вядомых палотнаў сусветнага жывапісу нарадзіліся арыгінальныя фотаздымкі, дзе галоўнымі героямі сталі іх дзеці і нашы выхаванцы.
Займаючыся гэтай працай, бацькам давялося перагледзець у інтэрнэце разам са сваімі дзецьмі мноства карцін і нарэшце выбраць канкрэтны твор, паглыбіцца ў яго вывучэнне. Разглядаючы ўсе дэталі і дробязі, таты і мамы звярталі на іх увагу дзяцей. Такім чынам, хлопчыкі і дзяўчынкі навучыліся старанна разглядаць карціны і разумець, што цэлае складаецца з драбнюткіх, здавалася б, нязначных дэталяў.Бацькі адзначалі, што стварэнне фотакопій аказалася цяжкай задачай, бо для здымак патрабаваліся цярпенне і працяглы час. Але трэба адзначыць, што дзеці, натхнёныя бацькоўскім энтузіязмам, нядрэнна спраўляліся са сваёй задачай. Асабліва падабалася пазіраваць дзяўчынкам. Знакамітыя “Джаконда” да Вінчы, “Дзяўчынка са свечкай” Смаляка, “Дзяўчынка з жамчужнай завушніцай” Вермеера ператварыліся ў юных Карыну, Аліну, Лізу, Алісу і іншых, а хлопчыкі з палотнаў Хруцкага, Яна ван Эйка, Трапініна — у Кірыла, Арсенія, Рому, Дзяніса…
Вядома, некаторыя таты і мамы карысталіся фоташопам і магчымасцямі камп’ютарнай графікі, але праект ад гэтага толькі выйграў: часам каля некаторых фатаграфій разгаралася спрэчка сярод гледачоў: дзе — арыгінал, а дзе — штучная копія.
Сёння амаль ва ўсіх ёсць мабільныя тэлефоны і фотаапараты, і кожны можа займацца аматарскай здымкай. Але сярод прадстаўленых здымкаў выразна праглядаюцца работы прафесійных фатографаў. Так, цётка нашага выхаванца Кірыла Бенедзішчука расказала, што займаецца прафесійнай фотаздымкай даўно. Яна адзначыла, што пастановачнымі фота сёння нікога не здзівіш, але ідэя выкарыстання жывапісных карцін для дзіцячых фатаграфій у нашым горадзе сапраўды новая. “Калі мне прапанавалі зрабіць здымкі майго пляменніка, я з задавальненнем узялася за працу, — падзялілася яна. — І не шкадую, бо гэта было для мяне карысным вопытам і выдатным баўленнем часу ў зносінах з блізкімі людзьмі”.
Сёння выстава “Карціна, якая ажыла” ўпрыгожвае хол нашай установы, тым самым стымулюючы бацькоў выхаванцаў на далейшае плённае супрацоўніцтва ў выхаванні і развіцці будучага пакалення.
Людміла ЧАРНАГАЕВА,
загадчык ДУА “Яслі-сад № 15 г. Жлобіна”.
Каментарыі да “Карціна, якая ажыла”
-
<article id="comment-11010">
<cite>Галiна</cite> 16.07.2018 at 14:08 - Reply
Малайцы бацькi i педагогi! Гэтак трымаць!
</article> -
<article id="comment-11013">
<cite>Кацярына</cite> 16.07.2018 at 17:20 - Reply
Вельмі выразная выстава і ідэя!
</article> -
<article id="comment-11014">
<cite>Кэт</cite> 16.07.2018 at 17:51 - Reply
Вельмі цікава і прыгожа,ад арыгіналаў не адлічыць!!Малайцы!
</article> -
<article id="comment-11019">
<cite>Наталья</cite> 16.07.2018 at 21:51 - Reply
Проект «Картина, которая ожила» очень понравился нашей семье Потуга. Спасибо за организацию данного проекта. Пусть будет больше таких творческих моментов в нашей жизни. Младшая дочь Николь очень старалась позировать для создания фотографии «Книга сказок». Снимков было сделано очень много и это того стоило. Теперь календарь, на котором запечатлена фотография, стоит на самом видном месте и напоминает нашей семье важность сплоченности и приложения усилий для создания чего-то стоящего.
</article>
Спасибо педагогическому коллективу ясли-сада # 15 за организацию проекта! -
<article id="comment-11027">
<cite>Елена</cite> 17.07.2018 at 09:25 - Reply
Огромная творческая работа воспитателей и родителей! А какие умницы детишки-настоящие «артисты». Горжусь,что и моя внученька славно изобразила маленькую девочку с яблоками!
</article>
Газета"Новы дзень"
Яслі-сад № 15: патрыятычнае выхаванне пачынаецца з дзяцінства
10.07.2018
Як вядома, патрыятычнае выхаванне пачынаецца з дзяцінства. Менавіта таму і самае галоўнае свята нашай дзяржавы, Дзень Незалежнасці, якое на мінулым тыдні адзначыла Беларусь, не магло прайсці міма ясляў-сада № 15.
Тут адбыўся цікавы канцэрт, які пачаўся з акцыі «Спяваем гімн разам». І самі ўдзельнікі, і запрошаныя ў госці гледачы на цэнтральнай пляцоўцы заспявалі гімн з гонарам, павагай і асаблівым патрыятызмам.
У выкананні выхавацеляў, выхаванцаў і іх бацькоў прагучала шмат беларускіх песень і вершаў, былі паказаны прыгожыя танцавальныя нумары. Далей усе разам з ахвотай паўдзельнічалі ў музычнай віктарыне. Бацькі і іх дзеці таксама прадэманстравалі свае творчыя здольнасці ў сямейным аркестры. За дзень да мерапрыемства на занятках ва ўстанове і бацькамі дома была падрыхтавана неабходная атрыбутыка: сцяжкі, васількі, сэрцайкі. Гледачам вельмі спадабалася святочнае мерапрыемства – сваю падзяку кожны з іх выказаў звонкім плясканнем у далоні!
Таццяна КЛЮЧНІКАВА,
выхавацель.
Настауніцкая газета
Зацікавіць дашкольнікаў роднай мовай
Усім вядома, што дашкольны ўзрост з’яўляецца самым спрыяльным перыядам для актыўнага маўленчага развіцця чалавека. Важная задача нашай дашкольнай установы — стварыць неабходныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу па фарміраванні ў дашкольнікаў цікавасці да беларускага маўлення і навучанні іх маўленчым зносінам. Але на калектыў дашкольнай установы ўскладваецца адказнасць не толькі за развіццё беларускага маўлення ў дзіцяці, але і за фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці сродкамі роднай мовы, за перадачу літаратурнай спадчыны, культурных традыцый, назапашаных нашым народам. Вырашэнне гэтых задач немагчыма без цеснай сувязі з сям’ёй.
Падчас анкетавання бацькоў было выяўлена, што яны не толькі не ўмеюць размаўляць па-беларуску, але і не разумеюць мовы, не ведаюць традыцый і сямейна-абрадавых свят. Паўстала пытанне, з чаго пачынаць работу, а для гэтага неабходна было самім пазнаёміцца з беларускім фальклорам, песнямі, танцамі, гульнямі. У выніку быў праведзены з выхавальнікамі аўкцыён, падабраны метадычны матэрыял для правядзення заняткаў па развіцці маўлення і маўленчых зносін, картатэкі мастацкай літаратуры і беларускіх лічылак, прыказак і прымавак, дыдактычныя і рухавыя гульні і г.д.
Якасць дашкольнай адукацыі залежыць ад якасці ўсяго таго, што акружае дзяцей, з чым яны гуляюць, у якім асяроддзі знаходзяцца. Кожная ўзроставая група — ад ранняга ўзросту да старэйшага — мае свой інтэр’ер. Выхавальнік — гаспадар у сваёй групе. Ён з густам афармляе і абсталёўвае групу для сваіх выхаванцаў. Эфектыўнасць краязнаўчага выхавання ў значнай ступені залежыць ад правільнай арганізацыі асяроддзя дашкольнай установы. Ва ўсіх групах ёсць “Беларускія куточкі” патрыятычнага выхавання, у якіх сабраны прадметы побыту, лялькі ў нацыянальным адзенні, кнігі аб Беларусі, радаводы, таксама размешчана інфармацыя аб роднай краіне, ёсць яе карта. Асаблівую ролю ў азнаямленні дзяцей з гісторыяй народа адыгрывае міні-музей “Спадчына”, які нам дапамаглі адкрыць бацькі. Нашы выхаванцы ведаюць, як выглядаюць старадаўнія рэчы: лапці, пранік, вілкі, чыгун і г.д. Наведваючы яго, выхавальнікі знаёмяць дзяцей не толькі з гісторыяй паходжання старых рэчаў, але і дэманструюць работы сучасных умельцаў. Гэты інтэр’ер заўсёды папаўняецца вырабамі з газет (яны выглядаюць як з лазы). Так, у нас ужо больш за 20 такіх вырабаў. Такім чынам, створанае асяроддзе спрыяе падрыхтоўцы да моўнай дзейнасці.
Працу з бацькамі пачалі з правядзення конкурсу кніг па-беларуску сваімі рукамі “Наша спадчына”, мэтай якога было зацікавіць мам і татаў беларускай мовай і абагаціць асяроддзе дапаможнікамі, якія спатрэбіліся б і педагогам, і бацькам у яе вывучэнні. Кнігі атрымаліся прыгожыя, розныя па форме, памеры і выкарыстаных матэрыялах, а самае галоўнае — асвятлілі розныя напрамкі (беларускія слоўнікі па адзенні, абутку, фальклор, гульні і г.д.). Дадзеная работа дапамагла нам стварыць музей сучаснай кнігі. Узнікаюць і больш канкрэтныя задачы па далучэнні бацькоў да сумеснай работы: азнаямленне са зместам праграмы развіцця беларускага маўлення дзяцей, узбраенне бацькоў неабходным даступным метадычным матэрыялам для навучання дзяцей беларускай мове ў сям’і. Работа з бацькамі па навучанні дашкольнікаў беларускай мове адлюстравана ў планах вучэбна-выхаваўчай работы дзіцячага сада. У бацькоўскім кутку групы ў рубрыцы “Сёння на занятках” выхавальнікі прапісваюць праграмны змест кожных заняткаў. Гэта дапамагае лепш падрыхтаваць выхаванцаў да навучання ў школе і стварыць сітуацыю поспеху для кожнага. Таксама на працягу навучальнага года ва ўсіх узроставых групах вядзецца рубрыка “Гаворым па-беларуску”. Вось ужо тры гады напярэдадні 1 верасня праходзіць дзень адкрытых дзвярэй. І ў гэтым навучальным годзе таксама ён быў арганізаваны, але адрозніваўся ад іншых тым, што выхавальніца Кацярына Фёдараўна Максіменка паказвала фрагмент заняткаў і майстар-клас на беларускай мове, дзе знаёміла з сакрэтамі ткацтва. Гэтую тэму яна прадоўжыла на сваіх занятках, запрасіўшы да ўдзелу адну з матуль у ролі ткачыхі.
Яшчэ адна нетрадыцыйная форма ўзаемадзеяння з бацькамі — бацькоўскі дзень, падчас якога дарослыя праводзяць гульні, зарадку, заняткі, чытаюць казкі і проста размаўляюць з дашкольнікамі.
Трэба адзначыць, што цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для развіцця мастацкіх здольнасцей дзяцей, чым беларускія казкі, песні, гульні, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзякуючы ім, дзеці пачынаюць разумець прыгажосць беларускага арнаменту, незвычайны каларыт народных песень, хараство карагода. Пад уздзеяннем фальклору іх малюнкі, песні, танцы, апавяданні становяцца выразнымі і вобразнымі. Падчас заняткаў па беларускіх казках у другой малодшай групе таксама прысутнічалі бацькі выхаванцаў.
Самым незвычайным мерапрыемствам у нашым садку стала акцыя “Бабуля, пачытай мне казку”. Выхаванцы вельмі ўважліва слухалі казкі, якія ім чыталі іх бабулі. Матулі і выхавальнікі разам з выхаванцамі зрабілі выставу малюнкаў па матывах беларускіх казак.
На жаль, сучасная гарадская сям’я, ды і асіміляваная вясковая, не з’яўляюцца ні носьбітамі, ні захавальнікамі народнага педагагічнага вопыту. Менавіта дзіцячы cад і прызваны адрадзіць лепшыя традыцыі. Што бачыць, што чуе ў сваёй роднай старонцы сучаснае беларускае дзіця? Вакол яго ўжо не плёскае мора традыцыйнай культуры, у забыцці абрады, каляндарныя абрадавыя святы, фальклорнае мастацтва, нацыянальнае адзенне, рамесныя вырабы. Усё гэта можна пабачыць сёння толькі ў музеі ці на выставе.
Асобны напрамак у нашай установе — сямейна-абрадавыя святы. Вось ужо трэці год запар музычнымі кіраўнікамі праводзяцца святы “Уваход у новую хату”, “Дажынкі”, “Хрэсьбіны”. Канспекты іх пішуць самі музычныя кіраўнікі. Такім чынам быў рэалізаваны праект “Скарбонка спадчыны”.
Пры падрыхтоўцы фестывалю беларускага мастацтва “Гучы, родная мова”, які правялі як бацькоўскі сход, мы ўжо атрымалі вынікі праведзенай работы па фарміраванні цікавасці да мовы. Пра гэта сведчыла тое, што і выхаванцы, і выхавальнікі, і бацькі натхнёна чыталі вершы і расказвалі легенды, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, пастаноўцы па матывах легенды “Чаму кабета спачыну не мае” (Уладзімір Сіўчык) і спявалі беларускія песні. Не абышоўся фестываль без гасцей. Гэта былі вучні дзіцячай школы мастацтваў. Свята атрымалася прыгожае, былі прадстаўлены розныя жанры: байкі і вершы, легенды і апавяданні, танцы і песні і г.д. Усе выступалі з задавальненнем.
Не магу не сказаць аб фальклорным ансамблі, які вось ужо тры гады існуе і выступае не толькі ў садку, але і іншых установах. Нашы бацькі і выхаванцы заўсёды чакаюць і падтрымліваюць нас.
Правільнасць абранага кірунку і выкарыстання вышэйзгаданых форм работы пацвярджаецца тым, што дзеці не толькі разумеюць беларускую мову, але і карыстаюцца ёй падчас гульняў. У іх павысілася цікавасць да беларускай творчасці, гісторыі і традыцый нашага народа. Мы хочам быць упэўненымі, што сумесная работа ва ўзаемадзеянні “ўстанова — сям’я — грамадства” дазволіць сфарміраваць у нашых выхаванцаў любоў да радзімы і гонар за яе.
Людміла ЧАРНАГАЕВА,
загадчыца ясляў-сада № 15 Жлобіна.
Газета "НОВЫЙ ДЕНЬ"
Ясли-сад №15 г. Жлобина: з чаго пачынаецца любоў да радзімы?
26.02.2018«З чаго пачынаецца любоў да сваёй радзімы? З калыбельнай маці, з народнай казкі, якую расказала бабуля, або з задорнага танца?» – разважала я, з задавальненнем слухаючы, як выхаванка старэйшай групы яслей-сада №15 Кавалёва Карына чытала верш Т. Кляшторнай «Ветлівыя словы» (выхавацель Т.М.Міхайлава). Менавіта з гэтага тут і пачалося свята беларускай мовы.
На працягу гадзіны ў аформленай у этнічным стылі зале разгортваліся сцэны побыту беларускай вёскі. З гумарам выхавацель Кацярына Максіменка, музычны кіраўнік Ганна Новікава, маці выхаванца старэйшай групы Марыя Вярэйская паказалі пастаноўку па матывах легенды Уладзіміра Сіўчыка «Чаму кабета спачыну не мае», а прыгожая песня ў выкананні фальклорнага ансамбля «Паванькі» прымусіла крыху засумаваць… Дарэчы, «Паванькі» – а гэта 12 таленавітых супрацоўнікаў яслей-сада – існуюць ужо тры гады і ў 2017-м прымалі ўдзел у абласным этапе конкурсу «Новыя імёны Беларусі».
<iframe data-dm-button-id="download-master-button-486116334" frameborder="0" height="480" src="https://www.youtube.com/embed/8m7LUG4uieE" width="854"></iframe>
Скачать видео
Выхаванцы старэйшых і сярэдніх груп яслей-сада яскрава даказвалі, что добра валодаюць беларускай мовай. Так, вобразна і ярка прагучалі вершы, песні, байкі і гумарэскі ў выкананні Надуёвай Насці, Вялічкі Рамана, Саўчук Аляксандры, Мітчанка Паліны, Навуменка Маргарыты, Міхайлоўскага Яраслава і іншых.
З захапленнем дзеці паказалі таксама інсцэніроўку «Зайчаня» (выхавацель Л.М.Цімакова).
Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прымалі і бацькі. Яны выступалі разам з дзецьмі, удзельнічалi ў конкурсах «Таленавітыя майстры», «Сапраўдныя краязнаўцы», «Чароўная скарбонка».
Вучні дзіцячай школы мастацтваў № 2 сыгралі на цымбалах мелодыі беларускіх народных танцаў «Купалінка» і «Бульба», а таксама выканалі вясёлы танец «Козачка».
Свята закончылася, але бацькі і дзеці не спяшаліся разыходзіцца: разглядалі выставу самаробных кніг-казак, фатаграфаваліся на фоне беларускага інтэр'еру. Пасля такіх мерапрыемстваў пераконваешся, што менавіта яны дапамагаюць выхоўваць павагу і любоў да культуры і мовы свайго народа.
Сайт ГОМЕЛЬСКОЙ ОБЛАСТНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ
БЕЛОРУССКОГО ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО СОЮЗА РАБОТНИКОВ ОБРАЗОВАНИЯ И НАУКИ
Областной отборочный тур «Новые имена Беларуси -2017»
3 марта Жлобинский райком профсоюза работников образования и науки в средней школе №10 радушно встречали участников зонального отборочного тура области в рамках профсоюзного конкурса «Новые имена Беларуси - 2017», в котором приняли участие работники учреждений образования 4 районов: Жлобинского, Кормянского, Рогачёвского, Светлогорского районов.
Все участники с большим энтузиазмом и сценическим задором представляли номера художественной самодеятельности.
Была организована выставка декоративно-прикладного творчества членов профсоюза, работников образования Рогачевского и Жлобинского районов.
Жлобинщину представляли фольклорный коллектив ясли-сад №15 «Паванькі», Миронова Снежана Павловна, педагог-организатор средней школы №13 г. Жлобина, Субоч Кристина Михайловна, культорганизатор ЖГЦТДМ «Эврика», Прокопенко Наталья Ивановна, педагог дополнительного образования ЖГЦТДМ «Эврика», ансамбль народных инструментов средней школы №9 «Вербніца».
Газета "НОВЫЙ ДЕНЬ"
Огромная мечта маленького сердечка
16.01.2017
Зима. Новый год. Рождество. Торжество. Праздник! Его ждут все: и дети, и взрослые. И каждый верит в сказку, в чудо, в волшебство. Дети ждут деда Мороза с подарками. А взрослые? Взрослые тоже ждут, ждут чего-то хорошего, нового, необыкновенного. Каждый взрослый был ребенком и помнит, как с замиранием сердца верил в деда Мороза. А мне вот вспомнилась одна история, не весёлая правда, но вполне новогодняя. Я прочла её очень давно в случайно попавшей мне в руки тетрадке 13-летнего мальчика Бори из осажденного блокадой Ленинграда.
Дело было в далеком 1942 году. Подготовка к Новому году выпала на самое драматичное время. Жизнь в городе замерла. Продукты питания поступали в минимальных количествах, карточки почти не отоваривались. Это была одна из самых лютых зим блокадного Ленинграда. Не было ни света, ни воды, ни тепла. Но наперекор всему дети мечтали о празднике.
Неизвестно каким чудом в город доставили елки. И Боре тоже выпало счастье попасть на школьный новогодний бал. Елка была необыкновенная: вместо игрушек её украшали бумажные самолетики из старой книги с нарисованными на крыльях звездами, а гирлянды сделали из марли.
Для маленьких зрителей подготовили небольшой концерт, но дети его почти не слушали, потому что думали о праздничном обеде. Со слов Бори, обед был замечательный! Перед каждым изголодавшимся ребенком поставили тарелку очень жидкого, но тёплого мучного супа, дали по ломтику хлеба и немного пшенной каши на воде. Дети ели молча и медленно, не веря в реальность происходящего, не теряя ни крошечки. Они знали цену хлебу и были невероятно счастливы. А ещё был дед Мороз, и каждый ребенок по секрету загадал ему свое желание. Боря попросил, чтобы везде был мир.
Очень хочется верить, что мальчик Боря выжил в этом аду, повзрослел, встретил свою любовь, стал отцом, дедом.
И ещё хочется, чтоб у детей никогда не было таких воспоминаний. Пусть наступивший год и все последующие исполняют желание мальчика Бори: пусть будет мир!
Елена ИСАЕНКО.
За опытом – в ясли-сад
23.02.2016
Педагогический коллектив делился опытом работы по эстетическому и нравственному воспитанию детей дошкольного возраста через календарно-обрядовые праздники.
Педагоги показали семейно-обрядовый праздник «Уваход у новую хату», сценарий которого был разработан музыкальным руководителем учреждения Анной Новиковой.
На пороге дошкольного учреждения гостей встречали «коробейники», предлагая свой товар – куколки- обереги. Их изготовили дети старших групп на занятиях по детскому ручному ткачеству (руководители образовательной услуги воспитатели Е. Максименко, Е. Шкуратова).
Главное действо развернулось в музыкальном зале, оформленном в стиле белорусской хаты.
Педагоги, исполнявшие роли хозяев (В. Исаенко, А. Новикова) и гостей (Л. Тимакова, Т. Ключникова, Н. Ермаков), дети старших групп мастерски передали атмосферу быта, традиций, взаимоотношений в белорусской крестьянской семье. Во время обряда «Уваход у новую хату» прозвучали белорусские народные песни: «Чаму ж мне не пець?», «Прывітальная», «Развітальная». Воспитанники старших групп покорили всех белорусскими народными танцами «Таўкачыкі», «Ручнікі» (поставлены заведующей яслями-садом Людмилой Черногаевой), исполнением композиции «Ночка цёмная» на шумовых музыкальных инструментах, хороводными играми «Лянок», «А мы проса сеялі».
Заместитель заведующей по основной деятельности Галина Науменко ознакомила музыкальных руководителей с выставкой костюмов с элементами национального колорита, изготовленных сотрудниками учреждений дошкольного образования города, поделилась планами дальнейшей работы с детьми по нравственно-патриотическому воспитанию.
Людмила КРИЧКО.
Фото автора.
Новости "Жлобин-инфо" 22 февраля 2016
<iframe allowfullscreen="" frameborder="0" height="480" src="https://www.youtube.com/embed/_J1ZQoaim9I" width="640"></iframe>
Газета "НОВЫЙ ДЕНЬ"
Бумажное чудо Екатерины Румянцевой
01.04.2016
– Это Вам, чтобы весь год сопутствовала удача, – протягивает мне только что изготовленный сувенир Екатерина Румянцева. Выставки работ по модульному оригами Екатерины Петровны часто демонстрировались в холле городского центра культуры во время августовских конференций педагогов, семинаров, а в 2014 году в конкурсе «Пасха православная» ее работа заняла первое место среди дошкольных учреждений района.
– Екатерина Петровна, почему Вы решили заняться таким необычным хобби?
– Увидела в интернете бумажных лебедей. Заинтересовала техника их изготовления. Попробовала сделать сама… и не смогла остановиться! Сын, когда увидел работы, попросил смастерить игрушки из любимых мультфильмов. Так началось мое увлечение.
– Чем отличается техника модульного оригами от классического?
– В классической технике при изготовлении одной работы используется один листочек бумаги без ножниц и клея. В модульном – до нескольких сотен листочков бумаги, из которых делают модули. Последние затем соединяются. Появляющаяся при этом сила упругости не дает конструкции распасться.
– Среди Ваших работ особенно привлекают внимание икона Божьей Матери и портрет Виктории Руффо. Когда смотришь на них издали, кажется, что работы вышиты. Сколько времени ушло на изготовление портрета и почему именно Виктория Руффо?
– Это моя любимая актриса. На портрет у меня ушло два месяца и 22 220 штук модулей разных цветов и оттенков.
– Сейчас модно делать сайты, где люди продвигают свои идеи. На Вашем блоге – (origami-master.ru) – много положительных отзывов.
– Хотелось поделиться тем, что умею. Приятно осознавать, что мои видеоуроки и информация по изготовлению поделок в технике оригами оказались полезными. Работаю воспитателем в яслях-саду № 15, и коллеги часто спрашивают, как изготовить с детьми ту или иную поделку. Поэтому на сайте выложена не только техника выполнения сложных работ, но и тех, что может сделать ребенок. Кстати, в течение нескольких лет я вела в яслях-саду кружок «Модульное оригами».
– Какими секретами можете поделиться с теми, кто захочет заниматься этим видом творчества?
– Лучше использовать офисную или плотную двустороннюю цветную бумагу. Она не пачкает рук и не рвется при изготовлении поделок. Чтобы работы были более прочными, модули можно проклеивать между собой клеем ПВА. А самый главный секрет – нужно запастись терпением! Читателям «Нового дня» хочу пожелать вдохновения и удачи!
Людмила КРИЧКО.
Фото из личного архива Е. Румянцевой.
Газета "НОВЫЙ ДЕНЬ"
Кулинарный карвинг Анастасии Бересневой
19.08.2016
Согласно легенде, в тайском средневековом государстве на королевский фестиваль Лойкратхонг (праздник, ежегодно отмечаемый в Таиланде во время ноябрьского полнолуния) одна из участниц представила плавучую лампу, укра- шенную цветком и фигуркой птицы, вырезанными из овощей и фруктов. Королю так понравилась композиция, что он объявил, что каждая женщина обязана владеть этим искусством. Так карвинг начал своё триумфальное шествие по странам и континентам.
…С восхищением рассматривая фруктово-овощную композицию, сделанную руками Анастасии, я пыталась определить, из чего сделана пышная хризантема, изящная роза, царственная лилия…
– Роза традиционно вырезается из свёклы или томата, яблока или моркови, – рассказала Анастасия, перехватив мой удивлённый взгляд. – Лилии – из сладкого перца, а вот хризантема – из… пекинской капусты! Лепестки хризантемы нарезают карбовочным ножом, а потом кладут заготовку в холодную воду на полчаса. В результате – «цветок» приобретает нужную форму, становится пышным.
– То есть, для того чтобы заниматься художественным вырезанием из овощей и фруктов, нужны специальные инструменты?
– Желательно, хотя для многих элементов достаточно тайского ножа. Он отличается от кухонных ножей своим лезвием, которое очень узкое и короткое. Благодаря этому таким ножом легко высекать декоративные узоры, но им невозможно резать или чистить большие овощи или фрукты.
– Где Вы приобретали набор для карвинга и можно ли его сделать самостоятельно в домашних условиях?
– Набор для карвинга купила в ГУМе в Минске. Конечно же, сделать инструменты можно и своими руками, но они получаются более тяжёлыми, и работать ими не очень удобно.
– Какие овощи подходят для художественного вырезания?
– Можно использовать практически любые сезонные овощи и фрукты.
– Но всё-таки Вы можете поделиться секретами, из каких овощей украшения будут более удачными?
– Некоторые ограничения касаются качества конкретных продуктов. Например, чтобы морковь при вырезании не расслоилась, лучше подбирать сорт без ярко выраженной сердцевины. Помидоры выбирайте средней величины, с малым количеством семян и однородной мякотью. А если для своих работ будете использовать капусту, обратите внимание, чтобы листья хорошо держались на кочерыжке, а кочан был плотным. Фрукты лучше использовать не совсем зрелые. Киви и слива должны быть твёрдыми, иначе ваша работа может развалиться. А вот цветы, выполненные из свёклы, могут храниться очень долго.
– Украшения делаете непосредственно перед подачей на стол, ведь при хранении овощи и фрукты могут окислиться и поменять цвет?
– Не обязательно. Некоторые заготовки могут храниться несколько дней в холодной воде или закрытых контейнерах. А фрукты, которые могут потемнеть после нарезки, я сбрызгиваю соком лимона.
– Откуда черпаете идеи для своих композиций?
– Из головы. Даже если что-нибудь увидела в интернете или кулинарных журналах, с точностью воспроизвести поделку невозможно. Когда беру в руки конкретный овощ, мысленно оцениваю его величину, цвет, плотность и уже вижу, что из него можно сделать. А уже потом из таких заготовок составляю композицию. Часто для украшения работы использую веточки туи, цветы. Зимой – комнатные: китайскую розу, фикус.
– Как давно Вы занимаетесь карвингом?
– Вообще я с детства любила украшать блюда. А в 2010 году мне в руки попал журнал по карвингу. Я заинтересовалась этим видом творчества и прошла курсы у белорусской карвингистки Жанны Дятловой.
– Трудно ли освоить вырезание из овощей самостоятельно?
– При большом желании всё возможно. Вот этого ёжика, например, сделал мой младший сын. Ему всего 7 лет. Сейчас по карвингу очень много книг и видеоуроков в интернете. Главное – понять принцип, как вырезать украшения. А ещё это искусство требует терпения, концентрации внимания, хорошего глазомера, твёрдой руки.
– Знаю, что Ваши сыновья занимаются хоккеем…
– Да! Это наша семейная «болезнь»… Болеем душой и телом! Ребята занимаются в хоккейной команде «Металлург». У младшего сына уже есть три медали (тренер Сергей Кравченко). Первые две награды члены команды получили за призовые места турнира «Кубок победы», третью – как участники турнира в городе Могилёве. А у старшего сына таких наград уже более 14 (тренер Евгений Дубков)…
– Помимо карвинга чем ещё увлекаетесь?
– Увлечений много, но все они связаны с цветами: люблю выращивать их на даче и дома, вязать крючком салфетки с цветочным орнаментом, изготавливать цветы из бумаги в технике квиллинг и кусудама…
– Знаю, что, работая заместителем заведующего по хозяйственной деятельности в яслях-саду № 15, Вы ещё занимаетесь и творческой работой…
– Да, помимо основной работы стараюсь найти время и оказать помощь работникам нашего коллектива в изготовлении декораций и элементов костюмов к праздникам.
– Как Вы всё успеваете?
– Времени действительно не хватает, особенно сейчас. Ведь август – «звёздный час завхоза» – готовим всем коллективом детский сад к новому учебному году, чтобы малышам, пришедшим к нам, было комфортно.
– Желаем Вам творческих успехов, новых идей, а Вашей семье – здоровья!
– Спасибо!
Людмила КРИЧКО.
Фото автора.
Кстати, по просьбе редакции Анастасия продемонстрировала, как можно к празднику сделать простые украшения, используя арбуз. Об этом смотрите видео ролик.
<iframe allowfullscreen="" frameborder="0" height="360" src="https://www.youtube.com/embed/m7TTZzpOqMI" width="640"></iframe>