Бацькоўскі сход "Музей у чамадане"
Як тэатр пачынаецца з вешалкі, так і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення пачынаецца з дзіцячага сада.
Патрыятычнае выхаванне — адзін з найважнейшых кірункаў работы ўстановы дашкольнай адукацыі. Наша установа ў гэтым плане не выключэнне. Так нядаўна прайшоу тэматычны бацькоўскі сход, мэтай якога было пазнаёміць бацькоў з працай педагогау ў гэтым кірунку.
Адна з любімых форм заняткаў для дзяцей — “Музей у чамадане”. Выхаванцы з нецярпеннем чакаюць, калі ж адчыняць чамадан, каб убачыць, якія новыя цікавыя рэчы ім падрыхтавалі выхавальнікі сада, каб здагадацца, пра што пойдзе размова на занятках. А што расказаць пра зямлю, з якой звязана наша жыццё, абавязкова знойдзецца ў гэтым чамадане. Вось бацькоускi cход пачауся з вандроукi, якой падсказау гэты чамадан. I першае аб чым пайшла размова - гэта ляльки-абярэги. Максіменка Е.Ф., выхавацель, правяла майстар- класс па вырабу гэтых традыцыйных сувенирау.
Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю Бацькаўшчыны і ганарыцца ёю. А гісторыя нашага краю вельмі багатая і рознабаковая, бо жывём мы ў адным з прыгажых куткоў Беларусі. Таму выхаванцы адпаведали бацькам аб замках Беларуси. Выступленне падрыхтавала выхавацель Сокал Ю.А.
Адзін з дзейсных сродкаў атрымання інфармацыі і прэзентавання яе дзецям, а таксама надзейным сябрам і добрым памочнікам для выхавальнікаў нашага дзіцячага сада ў вывучэнні гісторыі роднага краю сталі лэпбукі. Педагогі распрацавалі шэраг тэматычных экскурсій для дзяцей. Разглядваючы іх мы маем магчымасць наглядна пазнаёміцца з архітэктурай Жлобіншчыны, з прыродай малой Радзімы, з гульнямі нашых продкаў.
Праз гэтыя лэпбукі дзеці даведваюцца аб традыцыях, абрадах і звычаях нашых продкаў, у другім аб гісторычных датах і героях Вялікай Айчыйнай вайны. Па гэтай тэме выступiлi выхавальніцы Ключнікава Т.Ю. i Ведзьгун Н.П.
Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу на лепшую куклу- абярэг.
Адным з напрамкаў нашай установы з яўляецца адраджэнне календарных і абрадавых свят. Таму мы прапанавалi бацькам свята “Пакроўскія пасядзелкі” , з якога яны даведалicя аб свяце Пакровы, аб яго традыцыях і адкуль яно к нам прыйшло.
Вось такi бацькоускi cход адбыуся у нашым садку. Дзякуем бацькам за падтрымку. Разам з нiмi мы будзем гадаваць сапраўдных беларусаў.