Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Дзень роднай мовы"

Дата: 24 февраля 2021 в 10:30, Обновлено 24 февраля 2021 в 17:28
146 просмотров

22 лютага ў нашай установе адукацыі прайшоў «Дзень роднай мовы» і “Дзень вышыванкі”.

22 лютага ў нашай установе адукацыі прайшоў «Дзень роднай мовы» і “Дзень вышыванкі”. Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў, а дашкольны ўзрост – найбольш спрымальны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры і традыцыі. Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце: далучэнне да нацыянальных каштоўнастей сваей  Радзімы. Выхавацелі і дзеці у гэты дзень прыйшлі у сад у вышыванках, альбо ў адзенні з эліментамі беларускага арнамента. З бацькамі праведзна акцыя “Павітай мяне па беларуску” і віктарына “Гавары са мной па-беларуску”, “Перакладчыкі”.  У музычнам зале установы адбыўся  флэшмоб – па-беларуску. Пры дапамозе беларускіх персанажаў выхавацелі на працягу дня стваралі вучэбна-камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. У малодшай групе перавага аддавалася мастацкаму слову – пацешкам, забаўлянкам, казкам, вершам; у старшай групе беларуская мова ўжывалася  ў розных гульнях (рухомыя гульні,  гульні-драматызацыі, гульні-дыялогі, гульні-разважанкі, гульні-падказкі і г.д.). Арганізованы экскурсіі ў міні-музей “Беларуская хатка”, выспітанікі наведвалі выставы “Кніга па-беларуску” і “Лялька з бабулінага куфэрка”. Такім чынам, беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах на працягу дня. Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы - беларусы, а нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.