Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага ў нашай установе дашкольнай адукацыі пройдзе “Дзень вышыванкі” і “Дзень роднай мовы”.

Дата: 19 февраля 2020 в 22:06, Обновлено 19 февраля 2020 в 22:10
189 просмотров

Нацыянальны арнамент - візітоўка беларусаў. Гэта не проста ўпрыгожванне, а своеасаблівы шыфр, які праз стагоддзі перададзены продкамі. Кожны ўзор у арнаменце - сімвал, які валодае магутнай энергетыкай і апорны пэўны пасыл. Здаўна арнаменты лічыліся засцярогамі, у іх ўкладвалі станоўчы сэнс. У нашай дашкольнай установе далучаюць дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры і традыцый. Мы хочам, каб нашы дзеці ведалі сваю гісторыю, даражылі культурай і ў будучыні рабілі ўсё магчымае для працвітання роднай Беларусі.

План правядзення “ Дня роднай мовы” 

Мэта: далучэнне да нацыянальных каштоўнасцей, выхоўваць любоў да Радзімы. 

Удэельнікі: педагогі, выхаванцы ўсіх узроставых груп і іх бацькі. 

<colgroup> <col width="100.952mm" /> <col width="54.0388mm" /> <col width="82.5044mm" /> </colgroup>

Змест 

Месца правядзення 

Адказныя 

1. “Павітай мяне па-беларуску” (ранішняя размова з выхаванцамі і іх бацькамі) 

Групы установы 

Выхавацелі ўсіх груп 

2. Ранішняя гімнастыка з выкарыстаннем беларускіх народных гульняў 

Спартыўная зала  

Музычны зал 

Кіраўнікі фізічнага выхавання Лабанава А.В., Ахрэменка Н.Н., выхавацелі груп 

3. Флэшмоб - па-беларуску 

Музычны зал 

Музычны кіраўнік Новікава А.В., выхавацелі груп 

4. Экскурсія ў міні-музей “Беларуская хатка” 

Музычны зал 

Выхавацелі груп 

5. Наведванне выставы “Кніга па-беларуску” і “Лялька з бабулінага куфэрка” 

Метадычны кабінет 

Выхавацелі груп 

6. Віктарына “Гавары са мной па-беларуску”, “Перакладчыкі” 

Групы установы 

Выхавацелі старэйшых груп 

7. Беларускія рухомыя гульні 

Першая прагулка 

Кіраўнікі фізічнага выхавання Лабанава А.В., Ахрэменка Н.Н., выхавацелі груп 

8. Чытанне беларускага народнага фальклора, завучванне калыханак, пацешак і інш. 

Групы установы 

Выхавацелі груп 

9. Акцыя для бацькоў “Папоўнім музей разам” 

Групы установы 

Выхавацелі груп 

10.Інтэрв'ю з бацькамі “А ці ведаеце Вы?” 

Групы установы 

Выхавацелі груп 


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.